Белорусский портал в Казахстане

Фільмы з дзяржпадтрымкай абавяжуць здымаць на базе "Беларусьфільма"



Вытворчасць фільмаў, якія здымаюцца з дзяржаўнай падтрымкай, павінна будзе адбывацца на базе кінастудыі "Беларусьфільм", заявіў кіраўнік Мінкульта Беларусі Юрый Бондар.

Міністэрства культуры выступае супраць "хоум-відэа" - так кіраўнік ведамства назваў знятыя на смартфоны фільмы.

Праект указа прэзідэнта "Аб мерах па стымуляванню развіцця кінематаграфіі" восенню 2017-га выносілі на грамадскае абмеркаванне. Тады ж некалькі кінематаграфістаў заявілі аб тым, што праект дакумента адпавядае інтарэсам "Беларусьфільма", а не індустрыі.

Кіраўнік Мінкульта з такім меркаваннем не згодны.

Па словах Бондара, праект указа ў першую чаргу накіраваны на падтрымку якаснага кіно ў краіне, а не нацыянальнай кінастудыі. У той жа час, у праекце прапісана: тыя фільмы, якія здымаюцца з дзяржпадтрымкай, павінны вырабляцца на базе "Беларусьфільма".

"І тут мы ў першую чаргу бяром пад увагу якасць. Бо ёсць розніца, знятая стужка на тэлефон або на кінастудыі поўнага цыклу, якой і з`яўляецца" Беларусьфільм"? Фільм на смартфоне — гэта проста хоум-відэа. Глядач, які набыў квіток у кіно, павінен атрымаць прадукт высокай якасці", — аргументаваў у інтэрв`ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" Бондар.

Калі ўказ будзе прыняты, магчымыя і змены ў правядзенні конкурсу на стварэнне кінасцэнарыяў і вытворчасць фільмаў.

Сёння праект указа яшчэ не прыняты, ён знаходзіцца на дапрацоўцы. Па словах Бондара, пасля завяршэння дакумент зноў абмяркуюць з кінематаграфічнай грамадскасцю краіны.

На калегіі Мінкульта на пачатку лютага міністр рэзка раскрытыкаваў "нездаровы інфармацыйны фон" вакол беларускага кіно. У прыватнасці, ён заяўляў пра "прыніжэнні" нацыянальнай кінастудыі і аб тым, што айчынны кінематограф выглядае знятай "на тры капейкі лічбавай камерай чарнухай". Прапаноўваў Бондар і памяняць методыку адбору конкурсных фільмаў на кінафестываль "Лістапад".

Мінск, 20 лютага 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/1/42614
Текущая дата: 25.04.2024