Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Расію



Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Плануецца, што 24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі будзе прысутнічаць на ваенным парадзе ў Маскве. Мерапрыемства адбудзецца на Чырвонай плошчы. Акрамя расійскіх вайскоўцаў, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі 13 дзяржаў, у тым ліку парадны разлік з Беларусі. Краіну прадставяць вайскоўцы зводнай роты ганаровай варты.

Звязда, 23 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/1/54255
Текущая дата: 05.05.2024