Белорусский портал в Казахстане

Бабруйскі дызайнер заваявала Гран-пры Міжнароднага фестывалю ў Празе



У самы бліжэйшы час мадэлі бабруйскай студыі адправяцца на тыдзень моды ў Маскве і мадэльны конкурс для дзетак у Мінску.

Алена Папова-Канойка заваявала Гран-пры Міжнароднага фестывалю ў Празе, паведамляе выданне Bobrlife.

У форуме бралі ўдзел каля 80 калектываў з Чэхіі, Расіі, Украіны, Германіі, Аўстрыі, Іспаніі і іншых краін; больш за 700 канкурсантаў дэманстравалі еўрапейскаму журы свае пастаноўкі ў розных жанрах творчасці.

Бабруйчанка Алена Папова-Канойка заснавала ў свой час брэнд адзення "Зареслава" і ўзначальвае ў горадзе на Бярэзіне студыю моды "Дэфіле".

Алена ў Чэхіі прадставіла адну з самых тытулаваных сваіх калекцый — "Агняцвет" (гэта ўборы для вяселля і асаблівых выпадкаў з беларускага лёну, аздобленыя ручным роспісам і стразамі Свароўскі). Арыгінальнай была і пастаноўка: на сцэну разам з прафесійнымі мадэлямі выходзілі мамы з дзецьмі (самай малодшай мадэлі не было і трох гадоў).

"Цяпер мы вядзем перамовы аб удзеле калекцыі ў мадэльных конкурсах у Італіі і Германіі", — дзеліцца планамі Алена Папова-Канойко.

У самы бліжэйшы час мадэлі студыі адправяцца на тыдзень моды ў Маскве і мадэльны конкурс для дзетак у Мінску.

"Думаем таксама наведацца ў госці да Санта-Клаўсу і скарыць фестываль моды ў Лапландыі", — рэзюмавала дызайнерка.

Мінск, 8 лістапада 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/11/41010
Текущая дата: 24.11.2024