На базе ўніверсітэта пройдзе міжнародны форум з удзелам навукоўцаў з трох краін.
Каля 300 навукоўцаў з 48 універсітэтаў і навуковых інстытутаў Беларусі, Расіі і Казахстана прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі "Жанчыны-навукоўцы Беларусі і Казахстана", якая пройдзе ў БДУ, паведамілі ў прэс-службе навучальнай установы.
Плануецца, што ўдзельнікі будуць працаваць па трох напрамках — гуманітарныя, прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі. Акрамя таго, будзе арганізаваная спецыяльная секцыя для студэнтаў.
Асноўнай тэмай усіх выступленняў стане ўнёсак жанчын у развіццё навукі. Арганізатары мерапрыемтсва ўпэўненыя, што падчас форума будуць абмяркоўвацца адукацыйныя і навуковыя праекты.
"Вынікам канферэнцыі стане актуалізацыя праблемы ролі жанчын у навуцы, дэманстрацыя значнасці навуковых прац у рэалізацыі задач сацыяльнага развіцця дзяржаў, вывучэнне і выкарыстанне вопыту іншых краін і народаў у адукацыйнай і навуковай дзейнасці", — дадалі ў прэс-службе.
Разам з БДУ ў арганізацыі буйнога міжнароднага форума прымаюць удзел Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л. М. Гумілёва ў Астане пры падтрымцы Амбасады Казахстана ў Беларусі.
Мінск, 27 лютага 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/11/42643
Текущая дата: 27.12.2024