Белорусский портал в Казахстане

Вершы Максіма Багдановіча пераклалі на іспанскую мову



На літаратурным вечары ў гонар класіка беларускай літаратуры ў дар амбасадзе таксама перадалі карціну гомельскага мастака Сяргея Радчанка.

Зборнік вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе прэзентавалі ў Іспаніі, пра гэта Sputnik паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.

Прэзентацыя зборніка "Згукі маёй Бацькаўшчыны" ў перакладзе на іспанскую мову адбылася падчас літаратурнага вечара, прысвечанага творчасці Максіма Багдановіча, які быў арганізаваны прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Іспаніі. У ганаровым консульстве Беларусі, які знаходзіцца ў горадзе Алікантэ, прагучалі знакамітыя вершы беларускага паэта, такія як "Слуцкія ткачыхі", "Зорка Венера", "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы" і іншыя.

У паэтычным вечары прынялі ўдзел дыпламаты, беларусы, якія жывуць у Іспаніі, а таксама мясцовыя жыхары. На мерапрыемстве ў дар амбасадзе перадалі карціну гомельскага мастака Сяргея Радчанка.

Зборнік "Згукі маёй Бацькаўшчыны" ў перакладзе на іспанскую мову быў выдадзены пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і амбасады Беларусі.

Мінск, 6 сакавіка 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/11/42725
Текущая дата: 27.12.2024