Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Саюза пісьменнкаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Паводле слоў Мікалая Чаргінца, за выдадзеную кнігу аўтар атрымлівае невялікі ганарар.
Выдавецтвы маюць права павялічыць яе кошт да 15 працэнтаў. Цана выдадзеных кніг пры паступленні іх у гандаль становіцца вельмі высокай.
Размова ідзе аб павелічэнні кошту ад 40 працэнтаў да 150 працэнтаў, таму наспела неабходнасць паставіць пытанне аб зніжэнні гандлёвай надбаўкі.
Акрамя таго, СПБ ініцыіруе адлічэнне невялікіх сум ад продажу выпушчаных недзяржаўнымі выдавецтвамі і замежных увозімых з-за мяжы кніг на развіццё беларускай літаратуры.
Мікалай Чаргінец дадаў, што аўтарскія ганарары невысокія і ўвядзенне прапанаваных мер можа садзейнічаць паляпшэнню матэрыяльнага становішча пісьменнікаў.
Цяпер разглядаецца прапанова СПБ аб павелічэнні пенсій заслужаным аўтарам.
Павышаную пенсію цяпер атрымліваюць пісьменнікі, якія з`яўляюцца лаўрэатамі Дзяржпрэміі.
"Але ў пералік трэба ўключыць і пісьменнікаў, чые кнігі вывучаюцца ў школах, чые творы сталі шырока вядомыя за мяжой, перакладзены на многія мовы, хто ўзнагароджаны за літаратурную дзейнасць ордэнамі і медалямі. Давайце ўключым і тых, хто мае дзяржаўныя ўзнагароды, медалі, ордэны за літаратурную дзейнасць", - прапанаваў Мікалай Чаргінец.
Ён таксама дадаў, што лічыць неабходным пашырыць напрамкі для выкарыстання спонсарскай дапамогі.
БЕЛТА, 16 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/13/38732
Текущая дата: 27.12.2024