Апошнім часам мноства адукацыйных курсаў, не маючы ні праграм для навучання, ні досведу выкладання, навучаюць нашых грамадзян, напрыклад, прафесіям цырульніка, візажыста і інш.
Я маладая жанчына, афіцэр запасу з ваеннай адукацыяй. Зараз вырашыла перавучыцца на іншую спецыяльнасць і сутыкнулася з такой праблемай: у сферы недзяржаўнай адукацыі шмат няякаснага навучання. У інтэрнэце можна знайсці мноства псеўдакурсаў. Я на такія трапляла: плаціла вялікія грошы, а ў ходзе навучання бачыла, што інфармацыя даецца мінімальная, часам гэта проста нейкі пераказ кнігі. Дык як правільна выбраць навучальныя курсы?
Кацярына П., г. Мінск
______________________________________________
______________________________________________
Аб тым, на што звярнуць увагу пры выбары навучальных курсаў, мы папрасілі расказаць дырэктара аднаго са сталічных адукацыйных цэнтраў Сяргея Сулімава.
Вось яго парады:
Перш за ўсё трэба азнаёміцца з поўнай інфармацыяй аб іх, паглядзець звесткі пра выкладчыкаў, якія будуць весці гэтыя курсы.
Трэба знайсці рэальныя водгукі, а яшчэ лепш — відэаводгукі выпускнікоў гэтых курсаў.
Вельмі правільным таксама будзе азнаёміцца з праграмай навучання, з тым каб скласці меркаванне, наколькі яна вам падыходзіць.
Арыентуйцеся на тыя курсы, якія прапануюць бясплатныя першыя (пробныя) заняткі і якія прапануюць аплаціць заняткі ў растэрміноўку, гэта значыць, калі курсы вам не спадабаліся, то вы страціце толькі першапачатковы плацеж і захаваеце астатнія грошы.
Акрамя таго, нядаўна Міністэрства гандлю апублікавала «Памятку спажыўцам адукацыйных паслуг».
Як адзначаюць у міністэрстве, апошнім часам мноства адукацыйных курсаў, не маючы ні праграм для навучання, ні досведу выкладання, навучаюць нашых грамадзян, напрыклад, прафесіям цырульніка, візажыста і інш. Пры гэтым прысвойваюць ім кваліфікацыйны разрад з запісам у працоўную кніжку без выдачы дакументаў аб навучанні ўстаноўленага ўзору, што супярэчыць заканадаўству.
Часцяком слухачы такіх курсаў уводзяцца ў зман, нібыта па заканчэнні іх яны атрымаюць дыплом ці пасведчанне «дзяржаўнага ўзору», што немагчыма.
Часцяком слухачы такіх курсаў уводзяцца ў зман, нібыта па заканчэнні іх яны атрымаюць дыплом ці пасведчанне «дзяржаўнага ўзору», што немагчыма.
Пасля заканчэння курсаў слухачам павінна выдавацца даведка аб навучанні, якая пацвярджае засваенне слухачом зместу адукацыйнай праграмы курсаў. Выдача іншых дакументаў аб заканчэнні курсаў заканадаўствам не прадугледжана.
Міністэрства гандлю таксама нагадвае, што пачатак вучэбных заняткаў на навучальных курсах (лекторыях, тэматычных семінарах, практыкумах, трэнінгах і інш.) пачынаецца па меры камплектавання вучэбных груп, але не пазней чым праз тры месяцы пасля даты заключэння адпаведнага дагавора. Спажывец адукацыйных паслуг мае права патрабаваць поўнай кампенсацыі страт, нанесеных яму ў сувязі з парушэннем тэрмінаў аказання паслугі.
Грашовая сума, якая вяртаецца спажыўцу пры скасаванні дагавора аб аказанні паслугі, вызначаецца на момант прад`яўлення спажыўцом патрабавання, а калі яно добраахвотна не задаволена, — на момант вынясення судом адпаведнага рашэння. Пры гэтым патрабаванні спажыўца аб скасаванні дагавора аб аказанні паслугі і звароце выплачанай грашовай сумы падлягаюць задавальненню на працягу сямі дзён з дня прад`яўлення адпаведнага патрабавання. За парушэнне гэтага тэрміну выканаўца ўплачвае спажыўцу за кожны дзень пратэрміноўкі няўстойку ў памеры аднаго працэнта цаны аказання паслугі.
З поўным тэкстам памяткі спажыўцам адукацыйных паслуг можна азнаёміцца на сайце Міністэрства гандлю.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/15/36741
Текущая дата: 24.11.2024