Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 24 кастрычніка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
За значны асабісты ўнёсак у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне культурных і навуковых сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй медаля ўдастоеныя старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці" Любоў Адаскевіч і старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Аксана Салопава.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўнёсак у развіццё i павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалём могуць узнагароджвацца замежныя грамадзяне.
БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2016
Мінск, 24 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/15/37384
Текущая дата: 28.12.2024