Белорусский портал в Казахстане

Больш за 86% работнікаў лёгкай прамысловасці Мінска — жанчыны



Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці адзначаецца ў другую нядзелю чэрвеня ў Беларусі. У гэтым годзе ён прыпадае на 11-е чысло. У галоўным статыстычным упраўленні сталіцы падрыхтавалі тэматычны агляд да гэтай даты, паведамляе «Мінск-Навіны».

У 2022 г. у сферы лёгкай прамысловасці ў Беларусі працавалі больш за 82 тыс. чалавек на 2 тыс. прадпрыемствах. У сталіцы ў гэтай сферы працуюць 86,4% жанчын. Амаль палова з іх у шлюбе. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў у Мінску — 47 гадоў, пры гэтым па рэспубліцы лічба ніжэйшая — 43 гады.

6,3% работнікаў сталічных вытворчасцяў маюць сярэднюю адукацыю, каля 37% — прафесійна-тэхнічную, у астатніх — вышэйшая або сярэднеспецыяльная.

Сярод усіх арганізацый лёгкай прамысловасці ў Мінску 1,2% — буйныя прадпрыемствы. Пры гэтым больш за ўсё мікраарганізацый — 78,2%.

Па аб’ёмах вытворчасці ў сталіцы лідзіруе швейная прадукцыя — больш за палову. На другім месцы — тэкстыльная — каля чвэрці ад усяго аб’ёму, а гарбарнае вытворчасць займае 1/5 частку ад прадукту, які вырабляецца.

У параўнанні з 2015 г. у 2022-м зрабілі ў два разы больш шарсцяной пражы і ў паўтара раза больш пасцельнай, туалетнай і кухоннай бялізны.

Звязда, 11 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/2/69668
Текущая дата: 21.12.2024