Інтэрнацыянальны праект да Дня Перамогі рэалізаваны ратавальнікамі Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі, паведамілі ў МНС.
Супрацоўнікі МНС чатырох краін знялі сумесны патрыятычны ролік, у якім распавядаецца пра гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны — самаадданасці салдат і грамадзянскага насельніцтва. Акрамя таго, у відэа гаворыцца пра неабходнасць памятаць урокі гісторыі, захоўваць і культываваць традыцыі дружбы і ўзаемадапамогі.
Відэашэраг змантаваны з успамінаў ратавальнікаў, цяперашніх работнікаў структуры МНС, якія распавядаюць пра сваіх гераічных сваякоў — тых, хто ў гады вайны зрабіў усё, каб падарыць нам свабоду і спакой, а таксама магчымасць стваральна працаваць і выхоўваць дзяцей пад мірным небам.
Звязда, 9 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/3/69402
Текущая дата: 25.12.2024