У італьянскім горадзе Трэнто завяршыўся кінафестываль «Рэлігіі сёння». Лепшым дакументальным фільмам прызнана праца беларускага рэжысёра Галіны Адамовіч «Інакіня». Кінастужка была адзначана Сусветнай каталіцкай асацыяцыяй па камунікацыям «Signis».
«У фільме дадзены партрэт выключнай асобы, якая, будучы вядомым музычным дзеячам, кампазітарам, выкладчыцай музыкі і шматдзетнай маці, прыходзіць у манастыр і выбірае шлях інакіні. Фільм паказвае, як творчы геній у спалучэнні з духоўным вопытам дасягае новых глыбіняў, набывае абсалютна іншае значэнне.
Прыгажосць, пакора і шчырасць гэтага духоўнага пошуку ў спалучэнні з выдатнай музыкай робіць гэты фільм скарбам дакументальнага жанру», — прыводзіць словы італьянскага журы www.sobor.by.
Фільм «Інакіня» быў зняты 2010 г. на студыі імя святога Яна Воіна. Кінастужка прыме таксама ўдзел у кінафестывалях «Прамяністы Анёл» і «Лістапад».
Беларуская Праваслаўная Царква
31кастрычніка 2011
Catholic.by

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/31/10396
Текущая дата: 27.12.2024