Дзень лёну пройдзе ў Мінску 5 кастрычніка ў межах XXIX Міжнароднай выставы-кірмашу аптовага продажу тавараў лёгкай прамысловасці "БелТЭКСлегпрам-2011. Восень". Новы праект падрыхтавалі канцэрн "Беллегпрам" і мінскі Цэнтр моды.
Паказ адбудзецца ў дэманстрацыйнай зале Мінскага цэнтра моды.
У паказе возьмуць удзел 11 прадпрыемстваў канцэрна. Свае льняныя калекцыі (не менш як 10 камплектаў) пакажуць дызайнеры РУВГП "Аршанскі лёнакамбінат", ААТ "Сцяг індустрыялізацыі", ААТ "Элод", ААТ "БелКрэда", ААТ "Бабруйсктрыкатаж", ААТ "8 Сакавіка", ААТ "Свiтанак", ААТ "Палессе", ААТ "Купалінка". Для паказу калекцыі адзення ААТ "БелКрэда" Лідская абутковая фабрыка пакажа калекцыю абутку з ільну. Цэнтр моды прадставіць тры прамысловыя льняныя калекцыі. Усе тканіны — вытворчасць Аршанскага лёнакамбіната.
"Беллегпрам" мае намер развіваць такія тэматычныя праекты. На наступнай, веснавой, выставе "БелТЭКСлегпрам-2012" плануе правесці "Дзень дзелавога касцюма". Што ж тычыцца лёну, то ў канцэрне патлумачылі, што тэматычныя фестывалі "Лён" праходзілі пад эгідай канцэрна і раней. Пачынаючы з 2005 года, былі праведзеныя чатыры фестывалі. Як заяўляюць у "Беллегпраме", такія мерапрыемствы "дэманструюць шырокія магчымасці імпартазамяшчэння, перспектывы развіцця ткацкай галіны і беларускіх швейных кампаній, пацвярджаюць неабходнасць выхаду на замежныя рынкі не проста з ільняной сыравінай, а з гатовай прадукцыяй".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/31/9547
Текущая дата: 27.12.2024