Белорусский портал в Казахстане

Карціна Кандзінскага "Жорсткі-гібкі" пайшла з малатка за $23,3 млн



Карціна Васіля Кандзінскага "Жорсткі-гібкі" (1935 год) пайшла з малатка за $23,3 млн на аўкцыёне ў Нью-Ёрку, паведамляюць інфармагенцтвы.

Работа апошні раз выстаўлялася на аўкцыёне больш як 50 гадоў таму.

Сума, за якую яна прададзена, стала рэкорднай для карцін рускага майстра. У ліку дарагіх лотаў таксама карціна французскага мастака Клода Манэ "Стог сена".

Работа прададзена за $81,4 млн, што з`яўляецца рэкордам сярод палотнаў майстра. Таксама знайшлі сваіх новых уладальнікаў некалькі работ Поля Сезана, Пабла Пікаса, Анры Маціса, іншых мастакоў.

17 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/4/37591
Текущая дата: 04.05.2024