Сын Індыйскага актора Дэні Дэнзангпа Рынзінг Дэнзангпа плануе аднавіць здымкі баевіка «Атрад» — The Squad у Беларусі, паведамляе IANS.
Здымкі і да гэтага праходзілі ў нашай краіне. Каля 70 % кінастужкі ўжо былі знятыя, аднак працэс прыпынілі з-за пандэміі COVID-19. Але ў верасні пасля паўзы амаль у чатыры месяцы акцёры і члены здымачнай групы вярнуцца на пляцоўку ў Беларусь.
Карціна павінна была выйсці гэтым летам, цяпер жа фільм «Атрад» плануецца прадставіць публіцы ў снежні 2020-га.
Звязда, 2 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/6/55013
Текущая дата: 24.11.2024