Камплект з 60 выданняў перадалі культурна-адукацыйнаму аб`яднанню беларусаў у Іарданіі пры дапамозе Пасольства Беларусі ў Сірыі. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Кнігі па гісторыі і культуры Беларусі, мастацкія творы, слоўнікі і кнігі для дзяцей дастаўлены ў час дабрачыннай акцыі "Аб Беларусі - беларусам замежжа". Яе ініцыятарам выступіла НББ. Камплект сфарміраваны сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Прэзідэнцкай бібліятэкай Беларусі.
"Мерапрыемства накіравана на аказанне дапамогі аб`яднанням беларускай дыяспары ў замежных краінах, а таксама садзейнічае распаўсюджванню інфармацыі аб нашай краіне, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце беларускай гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны", - расказалі арганізатары.
24 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
24 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/6/55600
Текущая дата: 24.11.2024