Белорусский портал в Казахстане

Беларуская дыяспара ў Польшчы і іншых краінах ЕС закупіла для Беларусі медтавары



Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў.

Беларуская дыяспара ў Польшчы і іншых краінах ЕС закупіла для Беларусі медыцынскія тавары. 

"Пасольства Беларусі ў Варшаве пры садзейнічанні беларускага Генеральнага консульства ў Беластоку перадало Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання гуманітарную дапамогу ад беларускай дыяспары, якая пражывае ў Польшчы і іншых краінах Еўрасаюза", - падкрэсліў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Ён адзначыў, што 93 бескантактавыя электронныя тэрмометры і 280 пульсаксіметраў закуплены ў рамках валанцёрскага руху #ByCovid19 для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй у нашай краіне.

Раней пасол Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ў сувязі з адпраўкай з Польшчы ў Мінск канвою з бязвыплатнай гуманітарнай дапамогай (медыцынскія прэпараты і матэрыялы), прадстаўленай Рэспублікай Польшча для барацьбы з эпідэміяй COVID-19.

26 красавіка 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/7/53081
Текущая дата: 26.12.2024