Конкурс быў прысвечаны Году малой радзімы.
Конкурс праводзіўся сярод работнікаў Беларускай чыгункі ў трох намінацыях: “Мой родны кут назаўжды ў маім сэрцы!” (тэматыка, звязаная з гісторыка-культурнай і духоўнай спадчынай малой радзімы, яе прыроднай разнастайнасцю, эпізодамі з ваеннага і пасляваеннага жыцця, вядомымі людзьмі, у тым ліку былымі работнікамі чыгуначнага транспарту), “Сваёй працай мы ўславім цябе, малая радзіма!» (тэматыка, звязаная з выкананнем работ па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на малой радзіме, у тым ліку работнікамі Беларускай чыгункі), "З майго дзяцінства аб чыгунцы ўспаміны...” (тэматыка, якая адлюстроўвае ўзаемасувязь чыгуначнага транспарту з малой радзімай).
Усяго на конкурс паступіла 462 работы, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі. Па выніках спаборніцтва ў намінацыі “Мой родны кут назаўжды ў маім сэрцы!” 1-е месца прысуджана электрамеханіку Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Брэсцкага аддзялення дарогі Ксеніі Дзеляпянюк, 2-е месца заняў начальнік Дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонова Мінскага аддзялення БЧ Валерый Савіч, 3-е месца ў аператара дэфектаскопнай каляскі Віцебскай дыстанцыі пуці Віцебскага аддзялення дарогі Дзмітрыя Пахоменкі.
У намінацыі “Сваёй працай мы уславім цябе, малая радзіма!” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца ў камерцыйнага агента па транспартным абслугоўванні станцыі Негарэлае Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Надзеі Караневіч, 2-е месца заняла спецыяліст сектара ідэалогіі і сацыяльна- культурнай работы Баранавіцкага аддзяленя БЧ Ілона Палавінкіна, на 3-ім месцы -- вядучы спецыяліст па сельскагаспадарчай вытворчасці Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Юрый Гайдук.
У намінацыі "З майго дзяцінства аб чыгунцы ўспаміны...” перамогу атрымаў старшы электрамеханік па абслугоўванню і рамонту прылад чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Гомельскага аддзялення дарогі Аляксандр Сімцоў, 2-е месца прысуджана электрамеханіку Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Мінскага аддзялення БЧ Уладзіміру Язерскаму, 3-е месца заваявала прыбіральнік вытворчых памяшканняў Асіповіцкага вагоннага дэпо Магілёўскага аддзялення дарогі Алеся Весёлкіна.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў студзені 2019 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі. У Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў будзе арганізавана фотавыстава з размяшчэннем лепшых фотаработ, прадстаўленых на конкурс. Акрамя таго, работы, якія занялі прызавыя месцы, будуць размешчаны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.
Сяргей Расолька
Звязда, 23 снежня 2018
Звязда, 23 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-/9/46196
Текущая дата: 27.12.2024