Да гэтага правам прадстаўляць сусветную арганізацыю лепшых павароў свету не ганараваўся ні адзін повар на тэрыторыі краін СНД.
Мінскі шэф-повар Антон Каленік прыняты ў World Master Chefs Society (Асацыяцыя лепшых шэф-павароў свету).
Уручэнне ўзнагароды — медалю і сертыфіката, якія пацвярджаюць званне, — адбылося 5 кастрычніка на афіцыйным прыёме World Master Chefs Society, які прайшоў у рэстаране Fornello.
"Права прадстаўляць Сусветную асацыяцыю лепшых шэф-павароў свету — велізарны гонар для мяне. Я вельмі мала часу баўлю па-за кухняй, таму з упэўненасцю магу сказаць, што шэф-повар — гэта стыль жыцця", — адзначыў Каленік.
На сённяшні дзень Каленік — першы і пакуль адзіны ўладальнік такога звання ў Беларусі і першы — на тэрыторыі краін СНД.
Мінск, 6 кастрычніка 2017
Sputnik
Мінск, 6 кастрычніка 2017
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/11/40889
Текущая дата: 15.11.2024