Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка.
Пастановай праўлення Нацыянальнага банка зацверджаны пералік памятных манет (з`яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі), што плануюцца да выпуску ў абарачэнне ў 2018 годзе.
У сувязі са 100-годдзямі з дня ўтварэння Узброеных Сіл, унутраных войскаў, пагранічнай службы і фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь плануецца выпусціць у абарачэнне памятныя манеты, прысвечаныя гэтым знамянальным датам.
Стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб`яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны". У 2018 годзе такой птушкай абраны чорнагаловых шчыгел. Памятная манета "Чорнагаловы шчыгел" стане 12-й у межах серыі памятных манет "Птушка года".
Паводле кітайскага календара 2019 год — год Свінні. У працяг серыі "Кітайскі каляндар" у 2018 годзе будзе выпушчана памятная манета "Год Свінні".
Вялікай папулярнасцю карыстаецца серыя памятных манет "Помнікі архітэктуры Беларусі". У рамках гэтай серыі плануецца выпуск памятных манет "Сафійскі Сабор у Полацку", прысвечаных помніку архітэктуры XI—XVIII стагоддзяў.
У 2018 годзе будзе працягнуты выпуск памятных манет "Свет вачыма дзяцей".
Манеты спартыўнай тэматыкі традыцыйна папулярныя ў Беларусі і за мяжой. З 9 па 25 лютага 2018 года ў горадзе Пхёнчхан (Рэспубліка Карэя) пройдуць XXIII зімовыя Алімпійскія гульні. Да гэтай падзеі Нацыянальны банк выпусціць памятныя манеты "Алімпійскія гульні 2018 года".
У 2018 годзе Нацбанк працягне выпуск памятных манет серыі "Заказнікі Беларусі", выпусціўшы памятныя манеты "Заказнік "Котра ".
Для адлюстравання на памятных манетах тэматыкі нацыянальнага дойлідства як адной з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Нацыянальны банк адкрывае серыю памятных манет "Архітэктурная спадчына Беларусі" з выявамі на памятных манетах помнікаў архітэктуры.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2017
Мінск, 29 снежня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/11/41845
Текущая дата: 15.11.2024