Белорусский портал в Казахстане

Памёр стваральнік «кіндэр-сюрпрызу»



Уільям Саліс, стваральнік папулярнага шакаладнага яйка «кіндэр-сюрпрыз» памёр у Італіі ва ўзросце 83 гадоў. Пра гэта піша The Local.

Па паведамленнях італьянскіх СМІ, Саліс праходзіў лячэнне ў бальніцы горада Павія пасля інсульту.

Выданне піша, што ідэя стварэння шакаладных яек прыйшла яму ў галаву як адказ на звычку звычайных грамадзян купляць велікодныя яйкі толькі ў перыяд свята. Саліс прапанаваў хаваць ўнутры яйка цацку. Новы ласунак з`явіўся ў продажы ў 1974 годзе і адразу зарабіў папулярнасць у дзяцей.

Саліс працаваў у кампаніі Ferrero з 1960 года. Адзначаецца, што за 40 гадоў яна прадала больш за мільярд яек «кіндэр-сюрпрыз».

Звязда, 31 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/13/38228
Текущая дата: 15.11.2024