У апошні час пачасціліся выпадкі затрымання паліцыяй Кітая беларусак, якія незаконна працавалі на тэрыторыі КНР, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, у сакавіку гэтага года ў правінцыі Чжэцзян былі змешчаны ў следчы ізалятар чатыры дзяўчыны, затрыманыя ў адным з начных клубаў. Беларускі працавалі танцоўшчыцамі без працоўных віз і іншых неабходных дакументаў. З СІЗА парушальніцы былі дэпартаваныя з Кітая з забаронай уезду ў краіну тэрмінам на пяць гадоў.
Пасля гэтага выпадку затрымліваліся яшчэ чатыры беларускі на тых жа падставах. Адна з іх была затрыманая кітайскай паліцыяй у чэрвені. Дзяўчына не толькі без дазволу пражывала ў Кітаі, але і незаконна працавала танцоўшчыцай у начным клубе. Яна не змагла выплаціць штраф, таму месяц адбывала пакаранне ў турме.
Устаноўлена, што ў Кітай яе запрасіў знаёмы з Ірака, які забяспечваў яе знаходжанне ў краіне.
Устаноўлена, што ў Кітай яе запрасіў знаёмы з Ірака, які забяспечваў яе знаходжанне ў краіне.
Як аказалася, большасць затрыманых дзяўчат патрапілі ў Кітай, атрымаўшы запрашэнне на працу праз інтэрнэт: з дапамогай мабільнага дадатку Viber, сацсеткі "УКантакце", а таксама кітайскіх сацыяльных сетак.
Прадстаўнікі азіяцкіх кампаній-вярбоўшчыкаў (часта ад іх асобы выступаюць грамадзяне Украіны ці Расіі) падманным шляхам запрашаюць дзяўчат у Кітай нібыта для працы ў якасці манекеншчыц, мадэляў, удзельніц выступленняў у творчых калектывах. Пры гэтым яны ўводзяць іх у зман, сцвярджаючы, што для працы будзе дастаткова турыстычнай або дзелавой візы, адзначае прэс-служба МУС.
Вярбоўшчыкі, як правіла, працуюць праз інтэрнэт. Для афармлення кітайскіх віз беларусак запрашаюць у Маскву (нягледзячы на наяўнасць пасольства КНР у Мінску) альбо рэкамендуюць звяртацца да турфірм-пасрэднікаў, якія садзейнічаюць у афармленні дакументаў для выезду за мяжу.
Як адзначыла прэс-служба, у Кітаі работадаўца, карыстаючыся залежным становішчам дзяўчат, а таксама няведаннем імі мовы, выстаўляе iм непрымальныя патрабаванні, часам схіляючы да заняткаў прастытуцыяй. У выпадку адмовы ён не плаціць зарплату, адмаўляецца афармляць візы, прадастаўляць жыллё і нават адбірае пашпарты.
У сувязі з гэтым МУС Беларусі распрацавала рэкамендацыі па працаўладкаванні ў Кітаі, якія апублікаваныя на сайце ведамства mvd.gov.by/main.aspx?guid=193543.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2016
Мінск, 11 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/15/36275
Текущая дата: 15.11.2024