Аб гэтым паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні.
Ніяк не мог падумаць венецыянскі выдавец, што кнігі, надрукаваныя ім у 1740 годзе, больш чым праз дзвесце пяцьдзясят гадоў назавуць у Брэсце кантрабандай. Менавіта супрацоўнікі брэсцкай мытні зацікавіліся не зусім звычайным грузам у машыне расіяніна, што ехаў з Заходняй Еўропы праз памежны пераход «Варшаўскі мост».
Было відаць, што кнігі старадаўнія, могуць быць аднесеныя да катэгорыі культурных каштоўнасцяў, таму падлягаюць абавязковаму дэклараванню, якога грамадзянін не правёў. І кнігі затрымалі да высвятлення.
Экспертыза ўстанавіла прыкладны год выдання фаліянтаў, кнігі на лацінскай мове выйшлі ў свет у прамежку часу ад 1736 да 1740 года. А выданні, якім больш за 100 гадоў, паводле закона, лічацца культурнымі каштоўнасцямі. Тавар канфіскаваны да рашэння суда.
Аўтар: Святлана Яскевiч
yackevich@zviazda.by
Звязда, 5 кастрычніка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/15/37147
Текущая дата: 24.11.2024