Праект "Культурная субота" рэалізуюць у школах, гімназіях і ліцэях Гродзенскай вобласці ў 2016 годзе, паведаміла начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Алена Акімава.
У Гродзенскай вобласці ў Год культуры вырашылі аб`яднаць намаганні работнікаў сфер культуры і адукацыі. Сумеснымі праектамі прапануецца напоўніць шосты школьны дзень.
"Школьная субота павінна быць насычана творчымі, культурнымі мерапрыемствамі. Дзеці будуць наведваць музеі, тэатры, выстаўкі, кіно, канцэрты, вывучаць народныя традыцыі. Для гэтага яны павінны выязджаць у вясковыя клубы і цэнтры творчасці ў сваім або суседнім раёне, наведваць памятныя мясціны, удзельнічаць у фальклорных святах", - растлумачыла Алена Акімава.
Праект "Культурная субота" ўжо працуе ў Ленінскім раёне Гродна. Астатнія раёны рыхтуюць свае планы па яго правядзенні.
"Гэту работу можна пабудаваць па-рознаму, з улікам спецыфікі населенага пункта або раёна. Недзе зробяць стаўку на канкрэтны праект, недзе - на разнапланавасць творчых мерапрыемстваў. Нават школьную дыскатэку можна правесці незвычайна, і не ў самой школе, а ў Доме культуры, напрыклад", - растлумачыла спецыяліст.
На гэты момант шосты школьны дзень у Гродзенскай вобласці напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі, у тым ліку спартыўнымі, творчымі і культурнымі. Новы праект не адмяняе старых планаў. Ён прызначаны вывесці на новы ўзровень узаемадзеянне сфер адукацыі і культуры, садзейнічаць павышэнню ведаў дзяцей і выклікаць цікавасць насельніцтва да вывучэння сваёй гісторыі і культуры.
7 красавіка 2016, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/16/35091
Текущая дата: 15.11.2024