Белорусский портал в Казахстане

Беспарадак на працоўным месцы назвалі небяспечным для мозгу



Навукоўцы з Фларыдскага ўніверсітэта прадэманстравалі, што неспрыяльнае працоўнае асяроддзе, а таксама адсутнасць задач, якія стымулююць дзейнасць мозгу, аказваюць негатыўны ўплыў на кагнітыўныя здольнасці работнікаў.

Даследаванне апублікавана ў Journal of Occupational and Environmental Medicine.

У даследаванні прынялі ўдзел 4963 амерыканцы ва ўзросце ад 32 да 84 гадоў. З іх 47% складалі мужчыны, астатнія - жанчыны. Навукоўцы вызначылі стан асяроддзя, у якім працуюць добраахвотнікі, ацанілі здольнасць людзей запамінаць важную інфармацыю і карыстацца ёю ў далейшым. Акрамя таго, былі правераныя навыкі рашэння задач, а таксама ўменне ўтрымліваць увагу.

Вынікі паказалі, што мужчыны і жанчыны паляпшалі свае кагнітыўныя здольнасці, калі іх праца прадугледжвала засваенне новых навыкаў і рашэнне новых складаных задач. Пры гэтым іх інтэлектуальныя магчымасці з узростам зніжаліся ў меншай ступені, чым у людзей, чыя праца не дапускала разумовай стымуляцыі. З іншага боку, неспрыяльнае працоўнае асяроддзе, у якім прысутнічалі такія таксічныя агенты, як цвіль або свінец, а таксама шумавое забруджванне, пагаршала кагнітыўныя здольнасці.

Звязда, 18 чэрвеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/16/35975
Текущая дата: 15.11.2024