Белорусский портал в Казахстане

Памёр Аляксандар Міцкевіч, пляменьнік Якуба Коласа



Аляксандар Міцкевіч нарадзіўся у вёсцы Мікалаеўшчына ў сям’і Міхаліны Міцкевіч, сястры Якуба Коласа, у 1919 годзе.

Напярэдадні Другой сусьветнай вайны скончыў настаўніцкія курсы і працаваў настаўнікам у Жыгалкаўскай вясковай школе. У 1944 годзе выехаў на эміграцыю: Аўстрыя — Францыя — Бэльгія. Спрабаваў вучыцца на філязофскім аддзяленьні Лювэнскага ўнівэрсытэту, але ня скончыў. У 1955 годзе, атрымаўшы запрашэньне ад дзядзькі — Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа) — перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку.

Быў сябрам Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі, кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу. Ад 1965 году быў сябрам рэдкалегіі ды распаўсюднікам газэты «Беларус».

У 1980–1990 гадах выдаваў бюлетэнь «Весткі й паведамленьні Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА». Ад 1970 году быў радным БНР.

Радыё Свабода, 2 траўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/18/30793
Текущая дата: 15.11.2024