Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з вядомым французскім акцёрам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Жэрар Дэпардзьё ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўлялі на тэмы падтрымкі сельскай гаспадаркі ў сучасным свеце, развіцця тэхналогій па вырошчванні экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Былі таксама закрануты магчымыя перспектыўныя праекты супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў галіне культуры і мастацтва.

Кіраўнік дзяржавы правёў для Жэрара Дэпардзьё кароткую экскурсію па тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі "Азёрны" ў Астрашыцкім гарадку, азнаёміў з некаторымі ўзорамі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, навучыў навыкам ручной касьбы.

22 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/18/32108
Текущая дата: 15.11.2024