Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка: чыгуначныя злучэнні і воінскія часці адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны



Прэзідэнт Беларусі павіншаваў асабовы састаў і ветэранаў транспартных войскаў з прафесійным святам — Днём чыгуначных войскаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Гісторыя гэтага ўнікальнага роду войскаў бярэ свой пачатак у далёкім 1876 годзе, калі ў Баранавічах быў створаны першы Чыгуначны батальён. З тых часоў чыгуначныя злучэнні і воінскія часці адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны, баяздольнасці і мабільнасці Узброеных Сіл», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Валодаючы высокімі кваліфікацыяй і прафесійным майстэрствам, разам са спецыяльнымі задачамі воіны-чыгуначнікі ўносяць значны ўклад у рэалізацыю важных дзяржаўных праграм па развіцці транспартнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь. Дзякую за ратную працу і адданасць краіне і народу».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і новых поспехаў у службовай дзейнасці на карысць працвітання роднай Беларусі.

Звязда, 6 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/2/70398
Текущая дата: 24.11.2024