Белорусский портал в Казахстане

Польшча ня будзе пастаўляць Украіне зброю



Замест ваеннай дапамогі новы ўрад Польшчы гатовы забясьпечыць Украіну гуманітарнай дапамогай.

Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына у інтэрвію польскаму тэлеканалу TVP Info, спасылаючыся на той факт, што ва Ўкраіны хапае сваёй зброі, перадае Цензор.НЕТ са спасылкай на Espreso.tv.

«Украіна мае сваю зброю, акрамя таго, сама вырабляе добрае ўзбраеньне. Мы абсалютна дакладна будзем аказваць гуманітарную дапамогу», — заявіў Схетына.

Раней Томаш Сэмоняк, польскі міністар абароны заявіў пра гатоўнасьць пастаўляць зброю, калі Ўкраіна папросіць.

Радыё Свабода
5 кастрычніка 2014, Менск 


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/21/27697
Текущая дата: 24.11.2024