Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі стаў намінантам манетнага конкурсу ў Італіі



Сёлета ў ім удзельнічалі 42 манеты з 12 краін.

Другое месца ў намінацыі "Міжнародная прэмія Вічэнца Паладыё" на  9-м міжнародным конкурсе "Міжнародная прэмія  Вічэнца Нумізматыка" і "Міжнародная прэмія Вічэнца Паладыё", што праходзіў у Італіі, прысуджаны Нацбанку Беларусі за сярэбраную памятную манету "Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" серыі "Міжнародныя фестывалі ў Беларусі".

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, журы, якое ўзначальваў прэзідэнт нумізматычнай супольнасці Італіі Эрмана Вінзман Фалгера, адзначыла ў беларускай памятнай манеце арыгінальнае адлюстраванне ландшафта Віцебска, рэалістычнае і сюрэалістычнае ўзнаўленне сучаснай складанай дынамічнай кампазіцыі.

На гэтым штогадовым нумізматычным конкурсе, што праводзіцца ў Італіі, узнагароды атрымліваюць самыя прыгожыя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне эмісійнымі цэнтрамі або манетнымі дварамі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/28/17137
Текущая дата: 24.11.2024