У царкве Св. Юрыя ў Беластоку 14 чэрвеня сабралася блізу сотні вернікаў – дзяцей, моладзі, настаўнікаў. Яны прыйшлі на адмысловы малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.
Упершыню ў царкве па-беларуску спяваў і хор. Святар Уладзімір Місюк на заканчэнне сказаў:
– Радасна мне, што ў час, калі нават у Каралёвым Мосце прыхаджане хочуць, каб служба была па-польску, тут у Беластоку сабралася вялікая грамада, якая хоча вяртаць традыцыі і мову сваіх продкаў. Няхай вам Бог дапаможа ў добрай справе.
На заканчэнне ўсе прысутныя праспявалі разам беларускі царкоўны гімн „Магутны Божа”.
Валянціна Лаеўская Радыё Рацыя 15.06.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/35/1007
Текущая дата: 24.11.2024