Белорусский портал в Казахстане

9 жніўня ў Празе: вялікі вечар беларускай літаратуры



Вялікі вечар маладой беларускай літаратуры у гонар Ларысы Геніюш адбудзецца ў дзень нараджэння паэткі, 9 жніўня, у Празе.



Дэсант яскравых аўтараў з Беларусі зладзіць вялікую літаратурную вечарыну, якая мае на мэце сведчыць: беларуская літаратура ў ХХІ стагодзьдзі працягваецца.

1. Удзел у вечарыне возьмуць фіналісты і прызёры конкурсу маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш: Ася Волкава, Антон Рудак, Сяргей Календа, Юлія Аляксеенка, Кацярына Макарэвіч, Юлія Качан, Алесь Емяльянаў, Кірыл Дубоўскі і іншыя.

2. Пераможцы мінулагодняга конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана: Уладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, Віталь Рыжкоў, Кацярына Зыкава, Павел Анціпаў прэзэнтуюць зборнік арыгінальных і перакладных твораў «Святая праўда ды іншыя казкі».

3. Перад публікай выступяць таксама празаікі Павал Касцюкевіч і Барыс Пятровіч

4. Падчас вечарыны адбудзецца ўзорная змычка мэтраполіі і дыяспары: адбудзецца першая прэзэнтацыя зборніка вершаў беларускага паэта, пражаніна Максіма Шчура «Амальгама».

Правядзе вечарыну Андрэй Хадановіч.

Вечарына адбудзецца 9 жніўня (панядзелак) а 19:00 ў кавярні Krasný ztraty (адрас: Náprstkova 10,Praha 1, Staré Město). Уваход вольны.

LASKAVA ZAPRAŠAJEM!

Вечарына арганізаваная РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтар» пры падтрымцы Міжнароднага аб`яднаньня «Грамадзянская Беларусь»

Наша Ніва
4 жнiўня 2010


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/35/1527
Текущая дата: 24.11.2024