Белорусский портал в Казахстане

Брэсцкае "Дынама" атрымала валявую перамогу ў матчы чэмпіянату Беларусі



Чэмпіёны Беларусі футбалісты брэсцкага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над "Іслаччу" з лікам 3:1 у дамашняй сустрэчы 4-га тура.

Прапусціўшы мяч на 39-й мінуце гульні пасля ўдару Дзмітрыя Камароўскага, брастаўчане потым змаглі тройчы паразіць вароты Ягора Хаткевіча. Перад самым перапынкам парытэт аднавіў Кікі Габі, а ў другім тайме Арцём Мілеўскі і Павел Савіцкі, які рэалізаваў пенальці, давяршылі справу.

Рэзультаты іншых сустрэч: "Нёман"(Гродна) - "Белшына" (Бабруйск) - 1:1, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 2:0, "Слуцк" - "Віцебск" - 1:1, "Гарадзея" - "Дынама" (Мінск) - 1:0, "Мінск" - БАТЭ (Барысаў) - 0:3, "Смалявічы" - "Шахцёр" (Салігорск) - 0:0.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ" - па 9 пунктаў, "Слуцк", "Віцебск", "Дынама" (Брэст) - па 7, БАТЭ, "Славія", "Іслач", "Гарадзея", "Мінск" - па 6.

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Джасурбек Яхшыбоеў, на рахунку якога тры галы.

13 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/6/52746
Текущая дата: 15.11.2024