Белорусский портал в Казахстане

БЧ будзе ўручаць паштоўкі пры набыцці білетаў на цягнікі з 1 па 10 мая



З 1 па 10 мая Беларуская чыгунка на вакзалах у Мінску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Гродне і Баранавічах правядзе акцыю "Павіншуй родных разам з БЧ", прысвечаную 75-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, гаворыцца на сайце чыгункі.

Пры набыцці білета ў чыгуначных касах жадаючыя змогуць атрымаць паштоўку, зробленую на аснове прац удзельнікаў тэматычнага конкурсу сярод дзяцей чыгуначнікаў. Паштоўку можна будзе падпісаць прама на чыгуначным вакзале і адправіць сваім блізкім і знаёмым.

Акцыя арганізавана ў мэтах прыцягнення ўвагі да пытанняў ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, захавання пераемнасці пакаленняў, памяці пра подзвігі нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Таксама яна накіравана на тое, каб у гэтыя святочныя дні максімальна акружыць цяплом і клопатам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Звязда, 27 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/6/53146
Текущая дата: 15.11.2024