Белорусский портал в Казахстане

Тым, хто паркуецца на траве ў Мінску, выставяць рахунак за сапсаваны газон



Пра гэта паведамляе Мінгарвыканкам.

З 1 чэрвеня тым, хто паркуецца на зялёных зонах, пачнуць выстаўляць рахункі. Да такой меры ў сталіцы вырашылі звярнуцца, рэагуючы на ​​шматлікія звароты гараджан, абураных парушэннямі правілаў паркоўкі некаторых кіроўцаў, якія разбураюць газоны. 

Механізм будзе працаваць так:

* прадпрыемствы, на абслугоўванні якіх знаходзяцца зялёныя зоны, будуць накіроўваць фатаграфіі з фактамі няправільнай паркоўкі і інфармацыю аб месцы, даце і часу правапарушэння ў РУУС;

* супрацоўнікі РУУС у сваю чаргу прыцягнуць парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху і паведамяць інфармацыю аб ім у арганізацыю, чый газон пацярпеў;

* арганізацыя разлічыць суму шкоды і накіруе прэтэнзію вінаватаму.

Калі чалавек пакрываць шкоду адмовіцца, вырашаць сітуацыю будуць у судовым парадку.

Звязда, 28 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/6/53762
Текущая дата: 15.11.2024