Нацыянальны банк Беларусі з 27 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Дзень анёла".
Залатая манета наміналам Br50 выпускаецца накладам 399 штук, сярэбраная наміналам Br20 - накладам 2 999 штук, медна-нікелевая наміналам Br1 - тыражом 4 999 штук. На адваротным баку у цэнтры - стылізаваная выява анёла, якая абдымае немаўля. Манеты адчаканены на Манетным двары Польшчы.
З 27 снежня ў зварот выпускаюцца таксама памятныя манеты "Заказнік "Званец" серыі "Заказнікі Беларусі", "Вялікі арлец" серыі "Птушка года", "Станіслаў Манюшка. 200 год". Яны адчаканены на Казахстанскім манетным двары.
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з`яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Звязда, 27 снежня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/7/51082
Текущая дата: 15.11.2024