Белорусский портал в Казахстане

1 мая Дзіцячая чыгунка імя Заслонава адкрые сезон



Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава Мінскага аддзялення БЧ адкрые 64-ы сезон 1 мая, піша Вучэбны цэнтр ДЧ.

- У 9:30 пачнецца ўрачыстая лінейка для нашых навабранцаў, якія прайшлі тэарэтычную частку навучання і прыступаюць да часткі практычнай, - распавёў начальнік Дзіцячай чыгункі Валерый Савіч. - У рамках цырымоніі адкрыцця ўзнагародзім выдатнікаў граматамі за лепшую паспяховасць.

Першы ў гэтым сезоне цягнік адправіцца ад станцыі Заслонава ў 11:00. Ён паедзе праз станцыю Піянерскую да станцыі Сасновы бор і назад.

У гэтым годзе сталічны экспрэс будзе працаваць па наступным раскладзе:

- у маі па выхадных і святочных днях (акрамя 6 і 7 мая) з 11:00 да 17:00;

- у чэрвені, ліпені і жніўні па выхадных днях з 11:00 да 16:40, па серадах, чацвяргах і пятніцах - з 11:00 да 14:00;

- у верасні па выхадных днях з 11:00 да 16:40, у дзень закрыцця сезона, 22 верасня, - з 11:00 да 15:00.

Звязда, 20 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/8/47661
Текущая дата: 15.11.2024