На радзіме беларускага рэжысёра Дар’і Жук карціну паглядзелі амаль 20 тысяч чалавек.
Фільм "Хрусталь" у Беларусі паглядзелі 18 184 чалавекі, паведамілі ў Цэнтры візуальных мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".
Карціна пратрымалася ў тройцы лідараў беларускага пракату амаль два тыдні. Касавыя зборы ў выніку склалі 109 120 беларскіх рублёў або каля 50 тысяч долараў ЗША.
Па словах пракатчыкаў, стужка не саступала па папулярнасці многім гучным блокбастарам, а некаторыя сеансы прайшлі з аншлагам.
Праз некалькі тыдняў фільм з`явіцца ў расійскім пракаце. Па інфармацыі рэжысёра, прэм`ера "Хрусталя" ў Расіі запланаваная на 13 снежня.
"Хрусталь" — карціна беларускага рэжысёра Дар`і Жук. Яна распавядае пра дзяўчыну, што жадае эміграваць у ЗША. Дагэтуль фільм паспеў атрымаць некалькі ўзнагарод міжнародных фестываляў, але галоўнай інтрыгай вакол стужкі застаецца яе вылучэнне на "Оскар".
Афіцыйная інфармацыя аб гэтым з`явілася толькі на пачатку кастрычніка. У апошні момант у "Хрусталя" з`віўся канкурэнт на вылучэнне — стужка "Сабака рыжы", але пасля прагляду беларускі оскараўскі камітэт пацвердзіў свой першапачатковы выбар.
Мінск, 4 кастрычніка 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/9/45220
Текущая дата: 15.11.2024