Брэсцкі тэатр лялек прымае ўдзел у IX Міжнародным фестывалі тэатраў лялек імя Абразцова, паведаміў мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Беларусі Міхаіл Шавель.
"Абразцоўфэст" праходзіць з 5 па 14 кастрычніка ў Дзяржаўным акадэмічным Цэнтральным тэатры лялек імя С.У.Абразцова. У бягучым годзе фестываль прысвечаны Году культуры ў СНД. Запрашэнні на форум атрымалі тэатры лялек краін Садружнасці - Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Узбекістана.
Брэсцкі тэатр лялек прадставіць адну з апошніх сваіх работ - эксперыментальны спектакль "Мой тата - птах" у пастаноўцы Аляксандра Янушкевіча. Паказ пройдзе сёння на Малой сцэне тэатра лялек імя Абразцова. А 13 кастрычніка адбудуцца два паказы гэтага спектакля ў Маскоўскім тэатры лялек.
У расійскую сталіцу трупа БТК зноў адправіцца 1 лістапада, на гэты раз - па запрашэнні беларускага пасольства. Маскоўскай публіцы пакажуць спектакль "Фро", пастаўлены вядомым расійскім рэжысёрам Русланам Кудашовым па матывах аднайменнага апавядання Андрэя Платонава.
Гэта работа ўдастоена дзвюх узнагарод IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". Выступленне адбудзецца ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства.
З 14 па 20 кастрычніка калектыў прыме ўдзел у IV Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў у Анкары. Турэцкаму гледачу будзе прадстаўлены адзін з самых тытулаваных спектакляў БТЛ - "Халстамер (Гісторыя каня)", створаны Русланам Кудашовым па матывах аповесці Льва Талстога.
У рэпертуары тэатра пастаноўка з 2005 года. За гэты час яна палюбілася гледачам і была адзначана ўзнагародамі на фестывалях многіх краін. Брэсцкі тэатр лялек у бягучым годзе зноў пазмагаецца за ўзнагароду Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
У шорт-ліст V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва ўключаны спектакль "Новая зямля", пастаўлены Аляксандрам Янушкевічам паводле аднайменнай паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Паказ спектакля-намінанта адбудзецца 23 лістапада.
11 кастрычніка 2018, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/9/45330
Текущая дата: 15.11.2024