Больш за тысячу марак, аднесеных да культурных каштоўнасцей, меў намер вывезці за межы ЕАЭС грамадзянін Эстоніі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
У пункце пропуску "Грыгараўшчына" супрацоўнікі Віцебскай мытні праводзілі агляд мікрааўтобуса "Рэно-Майстар", які выязджаў з Беларусі. У асабістых рэчах пасажыра яны выявілі прыблізна 2.500 паштовых марак і канвертаў з налепленымі маркамі.
Выяўленыя прадметы былі канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу ў мытную лабараторыю. Паводле заключэння эксперта, да катэгорыі культурных каштоўнасцяў адносяцца больш за тысячу марак і 10 канвертаў. Яны былі створаныя больш як 100 гадоў таму. Паводле папярэдняй ацэнкі, іх кошт перавышае 25 тысяч рублёў.
Віцебская мытня праводзіць праверку для ўстанаўлення ўсіх абставінаў справы.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 7 снежня 2018
Мінск, 7 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/9/45904
Текущая дата: 15.11.2024