Амерыканскі часопіс Forbes склаў топ-10 самых высокааплатных пісьменнікаў свету, у рэйтынг выданне ўключыла 11 літаратараў - два аўтары падзялілі апошні радок.
Паводле інфармацыі часопіса, сумарна самыя дарагія пісьменнікі зарабілі звыш за 283 мільёны долараў і прадалі толькі ў ЗША больш за 24 мільёнаў асобнікаў сваіх кніг.
На першым радку рэйтынгу знаходзіцца аўтар серыі дэтэктываў пра інспектара Алекса Кроса Джэймс Патэрсан: ён зарабіў 86 мільёнаў даляраў. Брытанка Джоан Роўлінг, стваральнік шэрагу кніг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра, заняла другое месца - яе заробак паводле дадзеных Forbes склаў 54 мільёны. У тройку лідараў трапіў таксама кароль жахаў Стывен Кінг - літаратурная дзейнасць прынесла яму за год 21 мільён долараў.
У дзясятку самых высокааплатных аўтараў таксама ўключаны:
*аўтар "юрыдычных" трылераў Джон Грышэм
*дзіцячы пісьменнік Джэф Кіні
*аўтар містычных дэтэктываў Дэн Браўн
*публіцыст Майкл Вольф
*аўтар любоўных раманаў Нара Роберст
*фантаст Рык Рыярдан
*аўтар "Пяцідзесяці адценняў шэрага" Эрыка Леанард Джэймс
*аўтар "Пяцідзесяці адценняў шэрага" Эрыка Леанард Джэймс
Часопіс пры складанні свайго рэйтынгу ўлічваў гадавы прыбытак пісьменнікаў, атрыманы з 1 чэрвеня 2017 года.
Звязда, 15 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-0/9/46039
Текущая дата: 15.11.2024