Белорусский портал в Казахстане

Belorussian Fashion Week праводзіць конкурс маладых дызайнераў адзення



Аргкамітэт Belorussian Fashion Week (BFW) пры падтрымцы Цэнтра моды і прыгажосці "Крыштальная німфа" праводзіць конкурс маладых дызайнераў адзення New Names BFW.

Як паведамілі ў аргкамітэце BFW, мэта конкурсу — падтрымаць маладых дызайнераў адзення, знайсці новыя імёны ў беларускім свеце моды.

Конкурс будзе праходзіць у тры этапы. Да першага верасня ўсе жадаючыя паўдзельнічаць павінны выслаць на адрас http://newnames@bfw.by заяўку ў вольнай форме, 3 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці пройдзе адборачны тур па вызначэнні дызайнераў, якія змогуць узяцца за выраб калекцый.

Другі этап будзе заключацца ў папярэдняй дэманстрацыі гатовых калекцый для аргкамітэта конкурсу, па выніках якой будзе вызначана 8—10 удзельнікаў фіналу.

У межах Belorussian Fashion Week 24 кастрычніка адбудзецца сумеснае дэфіле фіналістаў конкурсу. Пераможца спаборніцтва вызначыць кампетэнтнае журы ў складзе пяці-сямі чалавек, якое ўзначаліць кіраўнік прадпрыемства "Арышка", што вырабляе моднае жаночае адзенне. Узнагародай найлепшаму дызайнеру стане магчымасць стварэння прамысловай калекцыі трыкатажных вырабаў для гэтага прадпрыемства.

Сумесная калекцыя дызайнера і прадпрыемства "Арышка" будзе прадэманстравана на паказах Belorussian Fashion Week у красавіку 2012 года.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 15 ліпеня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-402/10/7960
Текущая дата: 24.11.2024