Белорусский портал в Казахстане

Аператар velcom запусціў мабільны дадатак moVa для зносін на беларускай мове



Аператар velcom запусціў новы мабільны дадатак moVa — праграму, якая дапаможа мець зносіны на беларускай мове.

Як паведамілі у прэс-службе velcom, moVa дазваляе атрымаць раскладку клавіятуры на беларускай мове і такім чынам зрабіць выкарыстанне роднай мовы ў зносінах больш зручнай. З новым дадаткам таксама можна публікаваць паведамленні на беларускай мове ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, "Укантакце"; адпраўляць SMS кантактам з адраснай кнігі; перакладаць словы ці тэкст на беларускую мову і публікаваць іх адразу.

Мабільны дадатак moVa быў распрацаваны да 15-годдзя кампаніі velcom, з`яўляецца бясплатнай праграмай і даступны для спампоўкі ў "маркетах" для карыстальнікаў смартфонаў на базе АС Android і iOS.

Акрамя таго, як удакладнілі ў кампаніі velcom, праз дадатак moVa можна падпісаць петыцыю ў электроннай форме і папрасіць Apple дадаць беларускую раскладку клавіятуры ў сістэму iOS, каб яна з`явілася ў кожным смартфоне.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-402/7/25893
Текущая дата: 15.11.2024