Белорусский портал в Казахстане

Больш за 500 выданняў прэзентуе Беларусь на Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Астане



Аб гэтым паведаміў дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч.

Як адзначыў Уладзімір Андрыевіч, на выстаўцы прэзентаваны ўвесь спектр літаратуры, якая выдаецца ў Беларусі. У тым ліку краіназнаўчая, дзіцячая, вучэбная і гэтак далей.

Паводле слоў дырэктара выдавецтва, беларуская экспазіцыя выклікае інтарэс у наведвальнікаў, асабліва ў маладых людзей.

Кнігі выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" былі прэзентаваны на цэнтральнай пляцоўцы пасля ўрачыстага адкрыцця выстаўкі 9 лістапада.

Гэта такія выданні, як "Беларусь. Краіна і людзі", "Беларусь Алімпійская", "Мастацтва суверэннай Беларусі", "Беларускія народныя музычныя інструменты" і іншыя.

У беларускую экспазіцыю ўвайшлі таксама кнігі такіх выдавецтваў, як "Вышэйшая школа", "Мастацкая літаратура" і некаторыя іншыя.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прыняў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі, адкрыла кніжны форум дзяржаўны сакратар Казахстана Гульшара Абдыкалікава. Яна пабывала і на беларускай экспазіцыі, азнаёмілася з прадстаўленымі там выданнямі.

Еўразійская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш будзе прадаўжацца па 12 лістапада. Яе заснавальнікам, арганізатарам выступае выдавецтва "Фаліянт".

Гэта буйнейшае культурна-асветнае мерапрыемства ў еўразійскай прасторы, якое праходзіць напярэдадні 25-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Казахстан і аб`яднае на адной вялікай інтэлектуальнай пляцоўцы выдавецкія, навукова-адукацыйныя і паліграфічныя кампаніі краін СНД, Еўропы і Азіі.

9 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-408/2/37537
Текущая дата: 24.11.2024