"Кола водараў" піва з`явілася ў музеі піўзавода "Аліварыя" ў Мінску. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
Як адзначаюць сталічныя півавары, у піва не менш вытанчаная і багатая гама водараў, чым, да прыкладу, у віна. "Дэгустуючы яго, можна адчуць, да прыкладу, пах банана, чырвонага яблыка, смажанага хлеба. І гэтыя водары атрымліваюцца не з-за нейкіх хімічных дабавак, а дзякуючы натуральным працэсам падчас прыгатавання піва", — адзначылі спецыялісты.
Напрыклад, пах банана ў піве ствараюць дрожджы ў працэсе браджэння. Водары гардэніі, ружы, цытрусавых фарміруюцца пэўнымі разнавіднасцямі хмелю. Пах шакаладу, кавы, збожжавых з`яўляецца дзякуючы соладу. Больш чым 800 розных прыродных спалучэнняў вызначаюць унікальную духмянасць піва, якая з`яўляецца галоўнай характарыстыкай напою і шмат у чым уплывае на смакавае ўспрыняцце, адзначылі на прадпрыемстве.
"Мы спадзяемся, што кола водараў дапаможа аматарам піва лепш разумець і цаніць яго складаную і выключную духмянасць, правільна дэгуставаць і ацэньваць напой, развіць пачуццёвае ўспрыняцце смаку піва", — гаворыць аб унікальнай для Беларусі навінцы дырэктар музея Надзея Котава.
Наведнікі музея могуць пакаштаваць 14 найбольш распаўсюджаных водараў, якія сустракаюцца ў піве. Вызначыўшыся з фаварытамі сярод іх, можна даведацца, якія гатункі піва валодаюць гэтым смакам.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-408/3/15482
Текущая дата: 24.11.2024