Аб гэтым паведаміў 24 красавіка журналістам старшыня Мінскага гарадскога аб`яднання прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі.
Мікалай Беланоўскі звярнуў увагу, што асноўнымі фактарамі для стварэння добрых умоў адпачынку з`яўляюцца калектыў, які працуе з дзецьмі, і фінансаванне затрат, звязаных з харчаваннем і арганізацыяй работы. "Сёння мы можам задаволіць усе патрэбы дзяцей у аздараўленні. 37 лагераў Мінскай вобласці прымуць усіх жадаючых. У лагерах створаны ўмовы пажарнай бяспекі, санітарныя ўмовы", - расказаў ён.
Прафсаюзы традыцыйна будуць выдзяляць фінансавыя сродкі для аздараўлення дзяцей. "Заработная плата не заўсёды дае магчымасць бацькам аплаціць кошт пуцёўкі, і прафсаюзныя арганізацыі выдзяляюць грошы для аказання такой дапамогі", - дадаў ён.
Мікалай Беланоўскі таксама расказаў, што ў бягучым годзе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правядзе першамайскі мітынг у сталічным парку імя Я.Купалы. "Мітынг будзе масавым, папярэдне планаваўся ўдзел каля 15 тыс. чалавек, але, як паказвае практыка, гэта лічба будзе значна большай", - паведаміў ён і дадаў, што ў мінулым годзе ў мітынгу прынялі ўдзел больш за 27 тыс. чалавек.
У праграме свята запланаваны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады, забаўляльная праграма для дзяцей, паказальныя выступленні спартсменаў. Таксама будзе арганізавана работа гандлёвых радоў.
Мінскае гарадское аб`яднанне прафсаюзаў з`яўляецца самым буйным аб`яднаннем у складзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Цяпер у склад Мінскага гарадскога аб`яднання прафсаюзаў уваходзяць каля 740 тыс. чалавек. Мэта аб`яднання - каардынацыя дзейнасці галіновых прафсаюзных арганізацый, абарона працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, прадстаўленне інтарэсаў ФПБ у Мінску, узаемадзеянне з Мінгарвыканкамам, адміністрацыямі раёнаў Мінска, гарадскімі структурамі грамадскіх аб`яднанняў і палітычных партый.
24 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-408/3/20794
Текущая дата: 24.11.2024