У пагадненні акрэслены асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння, колькасць удзельнікаў абменаў і тэрміны.
Па словах намесніка міністра адукацыі Віктара Якжыка, плануецца развіваць прамыя кантакты паміж установамі адукацыі двух краін, узаемаабмен студэнтамі, аспірантамі і педагагічнымі работнікамі.
Пагадненне прадугледжвае арганізацыю павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагагічных работнікаў у галіне беларускай і польскай філалогіі, удзел у сумесных адукацыйных мерапрыемствах.
Пагадненне прадугледжвае арганізацыю павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагагічных работнікаў у галіне беларускай і польскай філалогіі, удзел у сумесных адукацыйных мерапрыемствах.
Прадугледжана, што кожны навучальны год краіны могуць на пяць месяцаў накіроўваць адзін аднаму на навучанне па 10 студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў. Штогод на ўмовах парытэту Беларусь і Польшча змогуць прымаць на навучанне ў ВНУ да 20 чалавек, якія належаць да нацыянальных меншасцяў. Што тычыцца педагагічных работнікаў, то бакі гатовыя прымаць на стажыроўкі кожны год па 12 чалавек тэрмінам на адзін месяц.
У Міністэрстве адукацыі лічыць, што ратыфікацыя Палатай прадстаўнікоў Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі будзе спрыяць далейшаму развіццю і паглыбленню ўзаемавыгадных сувязяў. Таксама гэта дасць магчымасць стварыць неабходнае прававое поле для пашырэння кантактаў паміж краінамі па ўсім спектры напрамкаў адукацыйнай дзейнасці, будзе спрыяць актывізацыі ўзаемаабмену навуковымі звесткамі, інавацыямі, тэхналогіямі і кадрамі, павышэнню міжнароднага прэстыжу айчыннай адукацыі і падтрымцы гісторыка-культурнай супольнасці абодвух народаў.
Надзея Нікалаева
Звязда, 30 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-410/2/37797
Текущая дата: 27.12.2024