Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Беларуская грамадзянская авіяцыя — гэта амаль стагоддзе дасягненняў і здзяйсненняў у сферы самага хуткага, камфартабельнага і надзейнага транспарту, — гаворыцца ў віншаванні. — Паветраныя перавозкі — адна з найбольш высокатэхналагічных, інавацыйных і навукаёмістых абласцей эканомікі. Развіццю гэтай галіны дзяржава надае вялікае значэнне: ідзе пастаянная мадэрнізацыя аэрапортаў у абласных цэнтрах, а Нацыянальны аэрапорт Мінск сёння можа прыняць усе тыпы паветраных суднаў».
Прэзідэнт адзначыў, што дзякуючы стабільнай якасці і надзейнасці паслуг, пашырэнню маршрутнай сеткі і нязменнай пунктуальнасці, беларускія авіятранспартныя прадпрыемствы заваявалі аўтарытэт ва ўсім свеце, і ў гэтым заслуга ўсіх прафесіяналаў беларускай грамадзянскай авіяцыі.
Словы асаблівай удзячнасці кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам, якія асвойвалі першыя паветраныя трасы, заклаўшы выдатныя традыцыі і перадаўшы іх маладому пакаленню.
«Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце паспяхова вырашаць задачы, якія стаяць перад транспартным комплексам Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам авіятранспартнай галіны, а таксама іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і чыстага блакітнага неба над галавой.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём работнікаў грамадзянскай авіяцыі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Работнікам і ветэранам авіятранспартнай галіны
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам.
Беларуская грамадзянская авіяцыя — гэта амаль стагоддзе дасягненняў і здзяйсненняў у сферы самага хуткага, камфартабельнага і надзейнага транспарту.
Паветраныя перавозкі — адна з найбольш высокатэхналагічных, інавацыйных і навукаёмістых абласцей эканомікі. Развіццю гэтай галіны дзяржава надае вялікае значэнне: ідзе пастаянная мадэрнізацыя аэрапортаў у абласных цэнтрах, а Нацыянальны аэрапорт Мінск сёння можа прыняць усе тыпы паветраных суднаў.
Дзякуючы стабільнай якасці і надзейнасці паслуг, пашырэнню маршрутнай сеткі і нязменнай пунктуальнасці, беларускія авіятранспартныя прадпрыемствы заваявалі аўтарытэт ва ўсім свеце. У гэтым заслуга ўсіх прафесіяналаў беларускай грамадзянскай авіяцыі.
Словы асаблівай удзячнасці адрасую ветэранам, якія асвойвалі першыя паветраныя трасы, заклаўшы выдатныя традыцыі і перадаўшы іх маладому пакаленню.
Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце паспяхова вырашаць задачы, якія стаяць перад транспартным комплексам Беларусі.
У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і чыстага блакітнага неба над галавой.
Аляксандр Лукашэнка
3 лістапада 2024 года.
Звязда, 3 лістапада 2024
Звязда, 3 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-411/1/75736
Текущая дата: 24.12.2024