Спецыяльныя прыбіральні, прызначаныя для сабак, з`явіліся ў аэрапорце Хельсінкі-Вантаа, паведамляе Kronen Zeitung.
Прыбіральні для гадаванцаў размешчаны ў зоне душавых пакояў. Яны выглядаюць як пакрыцці, якія імітуюць газон.
У сабачых туалетах знаходзіцца душ, а таксама савок для ўтылізацыі фекаліяў і іншых адходаў.
Таксама для такіх пакояў прызначаны графік уборак, каб непрыемны пах не распаўсюджваўся па будынку аэрапорта.
Звязда, 18 студзеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-411/2/51339
Текущая дата: 22.11.2024