Касманаўты Раскосмасу Аляксандр Скварцоў і Алег Скрыпачка з арбіты, з борта Міжнароднай касмічнай станцыі павіншавалі навуковую грамадскасць Беларусі з Днём беларускай навукі, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.
"Касмічная галіна Беларусі ўпэўнена развіваецца, - адзначыў Аляксандр Скварцоў. - Асвоена вытворчасць шэрага высокатэхналагічных сістэм, кампанентаў, матэрыялаў для касмічнай тэхнікі. Сумесна з расійскімі калегамі ствараецца новы расійска-беларускі апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Прыборы, створаныя беларускімі вучонымі, паспяхова выкарыстоўваюцца на МКС".
У сваю чаргу Алег Скрыпачка сказаў, што ўсё гэта шмат у чым дзякуючы беларускім навукоўцам, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў сусветную навуку.
"Жадаем вам заўсёды знаходзіць адказы на самыя складаныя пытанні. Няхай здароўе, шчасце і дабрабыт заўсёды будуць з вамі і вашымі сем`ямі", - сказаў ён.
24 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
"Жадаем вам заўсёды знаходзіць адказы на самыя складаныя пытанні. Няхай здароўе, шчасце і дабрабыт заўсёды будуць з вамі і вашымі сем`ямі", - сказаў ён.
24 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-411/2/51471
Текущая дата: 22.11.2024