Пра гэта паведамляе Мінгарвыканкам.
З 1 чэрвеня тым, хто паркуецца на зялёных зонах, пачнуць выстаўляць рахункі. Да такой меры ў сталіцы вырашылі звярнуцца, рэагуючы на шматлікія звароты гараджан, абураных парушэннямі правілаў паркоўкі некаторых кіроўцаў, якія разбураюць газоны.
Механізм будзе працаваць так:
* прадпрыемствы, на абслугоўванні якіх знаходзяцца зялёныя зоны, будуць накіроўваць фатаграфіі з фактамі няправільнай паркоўкі і інфармацыю аб месцы, даце і часу правапарушэння ў РУУС;
* супрацоўнікі РУУС у сваю чаргу прыцягнуць парушальніка да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху і паведамяць інфармацыю аб ім у арганізацыю, чый газон пацярпеў;
* арганізацыя разлічыць суму шкоды і накіруе прэтэнзію вінаватаму.
Калі чалавек пакрываць шкоду адмовіцца, вырашаць сітуацыю будуць у судовым парадку.
Звязда, 28 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-411/2/53762
Текущая дата: 22.11.2024